Елена Казанцева
Цi атрымаю сэнс жыцця,
Цi адзiноту напаткаю -
Нема другога адкрыцця,
Але i першага не маю.
Хто бачыу дзень - той ноччу спiць,
А хто не бачыу - той сумуе.
На шыбе зорачка вiсiць,
I больш нiчога не iснуе.
I раптам кропля - дождж iзноу
Пачау свае практыкаванне.
У сэрце б`ецца злая кроу,
Цi то хваробы прадчуванне.